Мітынг-рэквіем ў памяць аб спаленых жыхарах вёскі Колкі

11.09.2023

11 верасня навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў памяць аб спаленых жыхарах вёскі Колкі. Урачыстыя фанфары, званы Хатыні, праніклівыя вершы і песні - усё гэта надавала мерапрыемству асаблівую атмасферу. Кожны з прысутных змог сэрцам сутыкнуцца з жывой гісторыяй, а ў хвіліну маўчання яшчэ раз успомніць не толькі спаленыя вёскі і гарады, але і сваіх загінуўшых у гады вайны дзядоў і прадзедаў.