"Чытаем, разважаем, раім"

09.09.2023

9 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня быў арганізаваны і праведзены круглы стол "Чытаем, разважаем, раім", які правяла бібліятэкар І. К. Шчурская. Рабяты пазнаёміліся з папулярна-адукацыйным выданнем «Гісторыя алімпійскага руху для кожнага «Хутчэй. Вышэй. Мацней.».
У кнізе, распрацаванай Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь, у даступнай форме на беларускай, рускай і англійскай мовах выкладзена гісторыя развіцця алімпійскага руху ў свеце і Беларусі, ідэалагічныя асновы алімпізму, месца нашай дзяржавы ў сусветнай алімпійскай сям'і.