Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года

01.09.2023

Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года, прайшла ў Морацкай сярэдняй школе. Радасць з рабятамі падзялілі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Давыдок Ігар Іванавіч, упраўляючы справамі Морацкага сельскага выканаўчага камітэта Сідарэнка Юлія Анатольеўна, намеснік дырэктара ААТ "Морач" па ідэалагічнай рабоце Аўдзей Наталля Пятроўна.
Гучанне гімна і ўзняцце флага азнаменавала адкрыццё ўрачыстай лінейкі.
З пачаткам новага навучальнага года навучэнцаў, бацькоў, педагогаў і гасцей свята павіншаваў дырэктар школы Аляксандр Іванавіч Чыркун.
Пасля ўрачыстай лінейкі ўсіх рабят чакаў першы ўрок "Беларусь І Я - дыялог міру і стварэння".