Экскурсія ў Храм Ушэсця Гасподняга

17.06.2023

17 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера "Краіна цудаў"  наведалі храм Ушэсця Гасподняга. Протаіерэй Мікалай Будзько расказаў у даступнай для дзяцей форме  пра гісторыю Храма. Правёў пазнавальную гутарку пра дабро, праўду і справядлівасць, пазнаёміў з праваслаўнымі звычаямі і традыцыямі, якія рэкамендуецца выконваць дарослым і дзецям.