Экскурсія ў Мірскі замак

16.06.2023

16 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера  наведалі адну са славутасцяў Беларусі: сярэднявечны Мірскі замак. Рабяты прагуляліся па ўнутраным дворыку, адчуўшы сябе жыхарамі сярэднявечча, а таксама падняліся па вузкіх усходах на адну з абарончых веж. Падчас экскурсіі прайшліся па галерэях, якія злучаюць вежы паміж сабой.

Усім было вельмі цікава, і кожны адкрыў для сябе нешта новае і незнаёмае.