Уручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі

13.06.2023

Незабыўны, хвалюючы момант у жыцці кожнага дзевяцікласніка - уручэнне першага дакумента аб адукацыі.
13.06.2023 адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі навучэнцам 9 класа.
Нягледзячы на тое, што скончылася школьная бесклапотная пара, наперадзе шмат нязведанага і недасягнутага! Дык няхай жа ў нашых выпускнікоў атрымаецца і спраўдзіцца ўсё тое, што яны запланавалі, няхай іх не пакідае поспех! Няхай гэты дакумент стане добрай асновай для далейшай вучобы і, магчыма, далейшага самавызначэння з будучай прафесіяй.