Клецкі раённы цэнтр бяспекі МНС

12.06.2023

12 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера наведалі Клецкі раённы цэнтр бяспекі МНС, каб папоўніць свой багаж ведаў у галіне бяспекі.
У ходзе заняткаў рабяты ўзгадалі асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці, навучыліся правільна сябе паводзіць пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, адчулі ўвесь спектр эмоцый: і здзіўленне, і радасць, і захапленне, і нават страх ад нечаканых сітуацый. Але самае галоўнае - яны атрымалі неабходныя веды па бяспецы, якія змогуць прымяняць у сваім жыцці.