Прырода - ты наш лепшы сябар!

08.06.2023

8 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры прайшоў дзень экалагічнага выхавання. Усе мерапрыемствы былі прысвечаны гэтай важнай тэме. Выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у гульні-падарожжы "Як прыгожа ўсё навокал. Прырода - ты наш лепшы сябар". Рабяты даведаліся, што прырода можа быць і сябрам, і ворагам. Дзень экалогіі не прайшоў бясследна для выхаванцаў нашага лагера. Яны ўсвядомілі, што неабходна станоўча ставіцца да прыроды, берагчы і ахоўваць нашу Зямлю.