Ад глінянай таблічкі да друкаванай старонкі

07.06.2023

7 чэрвеня прайшоў чарговы дзень у аздараўленчым лагеры "Краіна цудаў". Сёння выхаванцы наведалі бібліяурок “Ад глінянай таблічкі да друкаванай старонкі”. Рабяты даведаліся пра тое, якімі былі першыя кнігі, як яны ствараліся, якія яны зараз. На майстар-класе, які правяла бібліятэкар Шчурская І. К., кожны вырабіў з кавалачка пластыліну таблічку і напісаў на ёй сваё пасланне.
Таксама выхаванцы паглядзелі фільм "Ложка для салдата".
Дзень прайшоў весела. Выхаванцы атрымалі масу станоўчых эмоцый.