Знатакі дарожнай азбукі

03.06.2023

Сёння прайшоў 3 дзень у аздараўленчым лагеры "Краіна цудаў". У дзень бяспекі былі праведзены хвіліны бяспекі, дзе рабяты паўтарылі правілы паводзін на дарозе і падчас экскурсіі. Успомніць і замацаваць правілы дарожнага руху дапамог выхаванцам пазнавальны турнір "Знатакі дарожнай азбукі".
Затым прайшла спартыўная гадзіна "Вясёлымі сцяжынкамі лета" . Рабяты спаборнічалі паміж сабой, кожны змог прадэманстраваць сваю фізічную падрыхтоўку. Усе атрымалі яркія эмоцыі і зарадзіліся пазітывам.