Дзень здароўя: каб здаровым, моцным быць, трэба спорт любіць

02.06.2023

Другі дзень у школьным аздараўленчым лагеры прайшоў пад назвай "Дзень здароўя: каб здаровым, моцным быць, трэба спорт любіць".
Пачаўся дзень з ранішняй зарадкі. Пасля была праведзена хвілінка здароўя "Курыць - здароўю шкодзіць". Рабяты адправіліся ў займальнае падарожжа ў краіну Вітамінію, дзе яны пашырылі свае веды аб карысці вітамінаў для здароўя чалавека. З вялікай цікавасцю гулялі ў гульні, разгадвалі загадкі.