Забаўляльная праграма "Планета дзяцінства"

01.06.2023

У Марацкай сярэдняй школе  ў першы дзень адкрыцця аздараўленчага лагера "Краіна цудаў" прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню абароны дзяцей, у Марацкім СДК. Забаўляльная праграма "Планета дзяцінства" прайшла весяла. Рабяты спявалі песні, танчылі, вадзілі карагоды, гулялі ў розныя конкурсы, гульні. З якім запалам яны ўдзельнічалі ў спаборніцтвах. Музычныя кампазіцыі нікога не пакінулі абыякавымі. Атрымалася цікавае, вясёлае, рознакаляровае свята. Мора смеху, усмешак, шчаслівыя дзіцячыя твары суправаджалі ўсё мерапрыемства.