Акцыя "Абеліск"

27.05.2023

27 мая ў Марацкай сярэдняй школе  прайшла акцыя "Абеліск" па навядзенні парадку каля помніка загінуўшым аднавяскоўцам.
Акцыя "Абеліск" – не проста жаданне зрабіць тэрыторыю больш чыстай і акуратнай, а нешта большае – гэта даніна памяці перад пакаленнем, якое прайшло вайну, перад іх мужнасцю і стойкасцю. Усё далей сыходзіць вайна, і людзей, якія памятаюць пра гэтыя падзеі, амаль не застаецца. Даніну памяці і бясконцай падзякі тым, каго даўно з намі няма, але дзякуючы каму ёсць МЫ і мірнае сонечнае неба над нашай галавой.