Адзіны ўрок "Нам гэты свет завешчана берагчы"

05.05.2023

5 мая ва ўстанове адукацыі для 1-11 класаў прайшоў Адзіны ўрок "Нам гэты свет завешчана берагчы". Навучэнцы ўспомнілі асноўныя старонкі гісторыі самай страшнай вайны, ушанавалі памяць усіх загінуўшых хвілінай маўчання.
Вельмі важна, выхоўваць у моладзі паважлівыя адносіны да сваёй гісторыі, разуменне тых падзей, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны і заўсёды памятаць пра значны ўклад нашага народа ў Вялікую Перамогу.