ШАГ - "Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць".

27.04.2023

27 красавіка 2023 года ва ўстанове адукацыі адбылася чарговая сустрэча старшакласнікаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ". Тэма красавіка 2023 года – "Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць"                                  

Перад навучэнцамі выступіла Рудко І.В., малодшы навуковы супрацоўнік Марацкага раённага цэнтра рамёстваў. Ірына Васільеўна расказала навучэнцам пра беларускія народныя традыцыі, рамёствы. А таксама аб тым, як трэба беражліва ставіцца да захавання традыцый і рамёстваў, як захоўваць гістарычную памяць аб нашых продках.