XII педагагічны марафон “Педагог – прафесія мірная і стваральная”

20.04.2023

Дзень работніка спецыяльнай адукацыі.

20 красавіка вучэбныя заняткі ў 3 класе інтэграванага навучання і выхавання прайшлі незвычайна. У гэты дзень на ўроках прысутнічаў і навучаўся вучань, які атрымлівае адукацыю дома. На перапынках усе дзеці разам з ім гулялі ў настольныя гульні. У класе панавала атмасфера ўзаемапавагі, дабрыні, сяброўства. Такая практыка правядзення ўрокаў садзейнічае фарміраванню талерантных адносін да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.