XII педагагічны марафон “Педагог – прафесія мірная і стваральная”

19.04.2023

 Дзень класнага кіраўніка.

У гэты дзень ва ўстанове адукацыі прайшоў круглы стол “Сацыяльнае і прафесійнае самавызначэнне вучняў – важнейшая задача сучаснай школы”. У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся творчыя падыходы педагога да прафесіянальнай дзейнасці па пытаннях арганізацыі прафарыентацыйнай работы. Класныя кіраўнікі дзяліліся сваім вопытам па дадзенай тэме. Педагогі вызначылі накірункі, якія будуць садзейнічаць самавызначэнню школьнікаў і дапамагаць выпускнікам рабіць правільны выбар  шляху савёй далейшай дзейнасці.