Акцыя "Абеліск"

15.04.2023

Штогод у нашай школе праходзіць акцыя "Абеліск". Мэта дадзенай акцыі - добраўпарадкаванне тэрыторыі помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы нашай школы на працягу многіх гадоў падтрымліваюць гэтую добрую традыцыю, рэгулярна прыводзяць у парадак воінскае пахаванне. Уборка помніка - гэта не проста праца, гэта даніна памяці, павагі і бясконцай падзякі тым, хто коштам свайго жыцця падарыў нам мір і спакой.