Акцыя "Дзень з прадпрыемствам"

08.04.2023

У рамках акцыі "Дзень з прадпрыемствам" навучэнцы 8-11 класаў  наведалі малочна-таварны комплекс "Гладок" ААТ "Морач". Рабяты азнаёміліся з умовамі ўтрымання дойных кароў, з цікавасцю назіралі за працай жывёлаводаў. Навучэнцы пераканаліся ў высокай тэхналагічнасці фермы: тут абсталявана сучасная даільная зала. Работнікі фермы расказалі аб спецыфіцы працы, распарадку дня і аб важнасці такіх простых прафесій як аператар машыннага даення і жывёлавод.