Урок, прымеркаваны да дня памяці святой праведнай Сафіі Слуцкай

06.04.2023

6 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў урок, прымеркаваны да дня памяці святой праведнай Сафіі Слуцкай.
Протаіерэй Мікалай Буцько, настаяцель храма Ушэсця Гасподняга аг. Морач, расказаў навучэнцам пра жыццё і хрысціянскі подзвіг святой праведнай Сафіі, пра важнасць захавання памяці вядомых нам святых зямлі беларускай.