Мітынг-рэквіем “Зямля, якая захоўвае памяць”

22.03.2023

Навучэнцы Морацкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме “Зямля, якая захоўвае памяць”, прысвечаным 80-годдзю Хатынскай трагедыі.

Рабяты яшчэ раз узгадалі пра трагедыю Вялікай Айчыннай вайны, пра генацыд беларускага народа падчас вайны, а таксама гісторыю звычайнай беларускай вёскі, якая падзяліла трагічны лёс Хатыні.