Пазнавальная праграма "Вітаміны я люблю - быць здаровым я хачу"

11.03.2023

11 сакавіка ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня прайшла пазнавальная праграма "Вітаміны я люблю - быць здаровым я хачу". Рабяты даведаліся, што вітаміны - гэта незаменныя актыўныя рэчывы. Яны неабходны для нашага арганізма. Недастатковае паступленне вітамінаў вядзе да розных відаў захворванняў. У чалавека пагаршаецца самаадчуванне, памяншаецца супраціўляльнасць арганізма інфекцыйным захворванням, змяншаецца працаздольнасць.