Прафарыентацыйная сустрэча з экспертам экспертна-крыміналістычнага сектара па Клецкім раёне

01.03.2023

1 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшла прафарыентацыйная сустрэча з экспертам экспертна-крыміналістычнага сектара па Клецкім раёне Нясвіжскага міжраённага аддзела дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз лейтэнантам юстыцыі Петрусевіч Ксеніяй Аляксандраўнай. Рабяты пазнаёміліся з прафесіяй судовага эксперта-крыміналіста, даведаліся, дзе можна атрымаць гэтую прафесію, аб правілах прыёму, аб асаблівасцях навучання.  1 сакавіка - гэта не толькі першы дзень вясны, але і Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. З гэтай нагоды Ксенія Аляксандраўна расказала навучэнцам пра крымінальную адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, а таксама нагадала, што ўжываючы наркотыкі яны рызыкуюць сваім здароўем і жыццём.