"Мая сям'я - маё багацце"

25.02.2023

25.02.2023 ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня прайшла гульнявая праграма "Мая сям'я - маё багацце" , якую наведалі навучэнцы 3-4 класаў. Для навучэнцаў 5-8 класаў прайшло мерапрыемства "Сямейныя вячоркі". Рабяты прынялі актыўны ўдзел у стварэнні ўтульнага дома і мірнага неба, складалі прыказкі, расказвалі пра сваю сям'ю. Пагаварылі аб сямейных каштоўнасцях, успомнілі ў каго ў сям'і якія былі традыцыі, падзяліліся светлымі і добрымі ўспамінамі.