Вечар школьных сяброў

04.02.2023

4 лютага Морацкая  сярэдняя школа Клецкага раёна радасна сустракала сваіх выпускнікоў. Урачысты канцэрт сабраў у сценах актавай залы выпускнікоў самых розных гадоў.                                                                    

Выпускнікоў розных гадоў прывітаў дырэктар школы Аляксандр Іванавіч Чыркун. А навучэнцы сваімі музычнымі нумарамі дазволілі хоць ненадоўга, але зноў пагрузіцца ў атмасферу школы і дзяцінства.                    

Усім дзякуй, што прыйшлі да нас, чакаем усіх у наступным годзе!