Сустрэча навучэнцаў з майстрам спорту Рэспублікі Беларусь па паўэрліфтынгу

08.12.2022

8 снежня ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча навучэнцаў з майстрам спорту Рэспублікі Беларусь па паўэрліфтынгу, майстрам спорту міжнароднага класа ў федэрацыі WRPF Іванейчыкам Сяргеем Леанідавічам.       Спартсмен расказаў аб тым, як ставіліся яго рэкорды і якую праграму ён выконваў, атрымліваючы званне майстра спорту міжнароднага класа. У адкрытым дыялогу рабяты змаглі задаць усе пытанні, на якія з іх атрымалі адказ. Натхненне Сяргей Леанідавіч чэрпае з уласных перамог і жадання дабіцца выніку на прыступку вышэй.  Ён лічыць прыярытэтнымі прапаганду здаровага ладу жыцця, развіццё спартыўнай культуры ў краіне і далучэнне да яе маладога пакалення.