“Вывучаючы свет фінансаў - атрымліваеш больш шанцаў”.        

19.11.2022

19 лістапада ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня з навучэнцамі 1-4 класаў было праведзена выхаваўчае мерапрыемства “Што такое грошы?”. Для навучэнцаў 5-11 класаў прайшла дзелавая гульня “Вывучаючы свет фінансаў - атрымліваеш больш шанцаў”.                     

Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, адказвалі на ўсе пастаўленыя пытанні. У выніку навучэнцы набылі новыя веды, практычны навык абыходжання з грашыма праз рашэнне задач, блізкіх да рэальнага жыцця, а таксама пазнаёміліся з цікавымі фактамі з гісторыі грошай.    Таксама праведзеные мерапрыемствы,  дазвалілі вучням лепш даведацца пра свет прафесій, зразумець механізм выбару прафесіі і знайсці сябе ў вялікай разнастайнасці спецыяльнасцей.