“Дзень з прадпрыемствам”

15.11.2022

 

У рамках прафарыентацыйнай акцыі “Дзень з прадпрыемствам” навучэнцы  9-11 класаў  наведалі ўстанову аховы здароўя “Морацкая  амбулаторыя”.                                                                                      

Экскурсія атрымалася вельмі пазнавальнай, цікавай і, безумоўна, карыснай.  Мерапрыемства пакінула пазітыўны настрой як у навучэнцаў, так і ў медыцынскіх работнікаў. Многія рабяты ўмацавалі сваё рашэнне ў выбары будучай прафесіі.  Ім удалося зірнуць знутры на працу медыцынскіх сясцёр, урачоў і яшчэ раз задумацца аб будучай прафесіі.