“Калі хочаш быць здаровым”

12.11.2022

12 лістапада ва ўстанове адукацыі  ў рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 1-4 класаў прайшла гульнявая праграма “Калі хочаш быць здаровым”. Дэвіз гульні: “Здароўе не купіш - яго розум дорыць”. Падчас мерапрыемства рабяты  паўтарылі найбольш карысныя прадукты для нашага здароўя.                                                                                                            

Для навучэнцаў 5-10 класаў прайшла гадзіна пытанняў і адказаў “Здаровы лад жыцця - навык для тваёй сям'і”. Рабяты ўспомнілі аб важнасці рэжыму дня і харчавання, загартоўвання і заняткаў спортам, аб значэнні вітамінаў і мікраэлементаў для чалавечага арганізма. Абмяркоўвалі ўплыў шкодных звычак на здароўе.                                                                       Уменне весці здаровы лад жыцця - прыкмета высокай культуры чалавека, яго адукаванасці, настойлівасці, волі. Запомніце, ваша здароўе - у вашых руках! Вядзіце здаровы лад жыцця і будзьце здаровы!