“Беларусь - энергаэфектыўная краіна”

11.11.2022

11 лістапада 2022 года ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Беларусь - энергаэфектыўная краіна”  ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў пачатковых класаў прайшла пазнавальная гульня “Энергазберажэнне - наша галоўнае багацце”.                                           

Мерапрыемства прыцягнула ўвагу рабят да праблем аховы навакольнага асяроддзя, выкарыстання і эканоміі энергіі, пазнаёміла навучэнцаў з асноўнымі энергазберагальнымі спосабамі, іх эканамічным эфектам.