Аздараўленчы лагер "Аранжавая восень"

05.11.2022

На восеньскіх канікулах у школе быў арганізаваны аздараўленчы лагер "Аранжавая восень". Кожны дзень для рабят быў асаблівым і запамінальным. Сёння прайшоў апошні дзень працы аздараўленчага лагера. Закрыццё лагернай змены прайшло ў вельмі вясёлай, пазітыўнай і цікавай абстаноўцы. Былі падведзены вынікі працы. Усе рабяты атрымалі прызы.