Бацькоўскі сход

28.10.2022


28 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў чарговы агульнашкольны бацькоўскі сход “Узаемадзеянне сям'і і ўстановы адукацыі па павышэнні узроўню якасці ведаў і бяспечных паводзін навучэнцаў ”.
Перад прысутнымі выступіла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Крыцкая М.К., якая пазнаёміла з вынікамі 1 чвэрці, а таксама з новымі правіламі атэстацыі.
Чыркун А.І., дырэктар установы адукацыі, нагадаў бацькам правілы пажарнай бяспекі і дарожнага руху.
Потым законныя прадстаўнікі сустрэліся з класнымі кіраўнікамі.