Фізкультурны вольны час “Кошык здароўя”

27.10.2022

Цікава прайшоў у дашкольнай групе фізкультурны вольны час “Кошык здароўя”. Да дзяцей завітала прыгажуня Восень і яны разам збіралі ўраджай. Гэта дапамагло замацаваць уменні і навыкі асноўных рухаў у спаборніцтвах. Выхаванцы выказвалі свае меркаванні, чаму кошык з садавінай і агароднінай можна назваць “кошыкам здароўя”. Ад госці Восені ўсе атрымалі падарункі і добры настрой.