ШАГ- “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі”.

27.10.2022

27 кастрычніка 2022 г. прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” – для навучэнцаў 8-11 класаў.                                                                             

Тэма кастрычніка  2022 года – “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі”.  У рамках праекта адбылося абмеркаванне наступных інфармацыйных блокаў: “Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі”; “Па старонках дзіцячага прававога сайта mir.pravo.by”.                                            

Перад навучэнцамі выступіла, юрысконсульт ААТ “Морач” Дзейка Н.Ф.. Ніна Фёдараўна паінфармавала аб дзеючай у нашай краіне дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі і яе рэсурсах.