Працоўны дэсант па добраўпарадкаванні школьнага двара і прышкольнай тэрыторыі

15.10.2022

15 кастрычніка ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага прайшоў працоўны дэсант па добраўпарадкаванні школьнага двара і прышкольнай тэрыторыі. Мэта добраўпарадкавання і азелянення: паляпшэнне стану знешняга выгляду прылеглай тэрыторыі; прыцягненне ўвагі ўдзельнікаў адукацыйных адносін да экалагічнага асяроддзя, выхаванне адказных адносін да прыроды і здароўя чалавека; далучэнне выхаванцаў да працы і прыгожага, згуртаванне дзяцей і дарослых у адзіным творчым працэсе. Працоўны дэсант прайшоў плённа, весяла і згуртавана. Усе ўдзельнікі мерапрыемства засталіся задаволены праведзенай працай