Літаратурны вернісаж “Аб той, хто даруе нам жыццё”

12.10.2022


У рамках Тыдня Маці ва ўстанове адукацыі прайшоў літаратурны вернісаж “Аб той, хто даруе нам жыццё”. Шчурская Ірына Канстанцінаўна расказала навучэнцам гісторыю свята і для чаго яно было створана. Затым папрасіла рабят узгадаць самыя далікатныя словы, якія яны гавораць сваім матулям. Яны казалі самыя добрыя, далікатныя словы аб маме, гучалі шчырыя, далікатныя вершы, якія ўслаўляюць самых каханых на зямлі жанчын - нашых матуль. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала навучэнцам часцей гаварыць мамам добрыя, ласкавыя словы і радаваць іх сваімі паводзінамі.