Святочны канцэрт да Дня маці

14.10.2022


14 кастрычніка ў актавай зале школы адбыўся канцэрт “Адзіная мая”, прысвечаны Дню маці. Навучэнцы адказна падышлі да падрыхтоўкі мерапрыемства. Са сцэны гучалі вершы, песні, сардэчныя словы віншавання і падзякі матулям. Матулі пакідалі школу не толькі ў добрым настроі, а і з падарункамі, зробленымі самімі дзецьмі.