“Быць здаровым - выдатна!”

08.10.2022

8 кастрычніка ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 1-4 класаў прайшла гульня-падарожжа “Быць здаровым - выдатна!”, дзе яны сістэматызавалі свае веды аб здароўі чалавека і спосабах яго ўмацавання і захавання, фарміравалі ў сябе патрэбу ў здаровым вобразе. жыцця.                                                                                                                             

Навучэнцы выконвалі разнастайныя заданні, накіраваныя на развіццё ўважлівасці, эрудыцыі.  Рабяты яшчэ раз пераканаліся ў тым, што здароўе гэта самае каштоўнае, што ёсць у чалавека.