Адкрыты дыялог “Без тэрміна даўнасці…”

05.10.2022

Ва ўстанове адукацыі  прайшоў адкрыты дыялог “Без тэрміна даўнасці…”  з удзелам пракурора Клецкага раёна Вадзімам Васільевічам Жукоўскім.                                                                                                            

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмяркоўвалі пытанні захавання гістарычнай памяці аб мільёнах ахвяр фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У сваім выступленні Вадзім Васільевіч зазначыў, што на дзяржаўным і заканадаўчым узроўні замацавана прызнанне і асуджэнне генацыду беларускага народа, вызначана крымінальная адказнасць за яго адмаўленне.     Навучэнцы падчас дыялогу адзначылі, што генацыд - гэта страшная трагедыя і злачынства супраць чалавецтва.                                                      

Удзельнікі наведалі выставу “Колкі – сястра Хатыні”, якая дзейнічае ў школьным гісторыка-этнаграфічным музеі.