“Мама, тата, я - дружная сям'я!”

24.09.2022

24 верасня ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня прайшоў конкурс малюнкаў: “Мама, тата, я - дружная сям'я!”.               

Задачы конкурсу - стварэнне ўмоў, каб навучэнцы праз творчасць выказалі любоў да родных, узаемапавагу і гатоўнасць прыйсці на дапамогу адзін аднаму; фарміраванне ў маладога пакалення пачуцця гонару за сваю сям'ю.                                                                                                               

Конкурс праходзіў у вельмі цёплай, сяброўскай атмасферы. Навучэнцы падышлі да задання творча і прадэманстравалі высокі палёт фантазіі. Удзел у конкурсе прынёс рабятам шмат станоўчых эмоцый.