Дзень памяці і смутку

22.06.2022

 

Навучэнцы ўстановы адукацыі  прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.                                                                                   

Схіліўшы галовы ў знак смутку, удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання памяць воінаў, партызан і падпольшчыкаў, вязняў фашысцкай няволі, працаўнікоў тылу і мірных жыхароў, якія загінулі ахвярамі той кровапралітнай вайны, якая прынесла голад, смерць і страх у кожную сям'ю.