Экскурсія ў Нясвіж

20.06.2022

Павага да сваёй краіны, да яе нацыянальных традыцый, гісторыі і багатай культуры з'яўляецца асновай любога выхавання.
20 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера "Юныя краязнаўцы" з мэтай азнакамлення з гісторыяй роднай краіны наведалі Нясвіжскі замак. У рабят была магчымасць пазнаёміцца з архітэктурай палаца, гісторыяй яго стварэння, жыццём яго знакамітых уладальнікаў. Экскурсія ў Нясвіж пакінула толькі яскравыя ўражанні і добрыя фатаграфіі на памяць.