Дзень папярэджання супрацьпраўных паводзін

17.06.2022

Дзень папярэджання супрацьпраўных паводзін

 

17 чэрвеня 2022 года ў аздараўленчым лагеры “Юныя краязнаўцы” з мэтай прафілактыкі супрацьпраўных паводзін  былі праведзены   выхаваўчыя мерапрыемствы.                                                                                                          

Падчас віктарыны "Падарожжа ў краіну прававых ведаў" выхаванцы пазнаёміліся са сваімі правамі і абавязкамі. Таксама прынялі ўдзел у прафілактычнай  гутарцы "Што трэба ведаць аб шкодзе алкаголю, курэння і наркотыкаў". Завяршыўся дзень спартыўнымі гульнямі.