Экскурсія ў раённы Цэнтр рамёстваў

14.06.2022

З мэтай прыцягнення выхаванцаў аздараўленчага лагера "Юныя краязнаўцы" да народных традыцый, народных рамёстваў, фарміравання эстэтычных і духоўна-маральных асноў асобы і яе мастацкага густу, была арганізавана экскурсія ў раённы Цэнтр рамёстваў.                                        

У час экскурсіі рабяты даведаліся аб працэсе вырабу рэчаў з розных матэрыялаў, аб рабоце народных майстроў, а таксама ім прадставілася магчымасць акунуцца ў свет нашых продкаў, пазнаёміцца ​​з побытам, заняткамі нашых прадзедаў.