Выпускны вечар 2022

10.06.2022

10 чэрвеня 2022 года ва ўстанове адукацыі прайшоў выпускны вечар.

Свята сабрала ва ўтульнай зале выпускнікоў, іх бацькоў і педагогаў, якія разам з героямі свята прайшлі гэтую доўгую школьную дарогу. У пачатку ўрачыстага вечара з добрымі пажаданнямі да выпускнікоў звярнуўся дырэктар установы адукацыі Чыркун Аляксандр Іванавіч. На працягу ўсяго вечара гучалі словы падзякі настаўнікам, словы прызнання класнаму кіраўніку. Выпускнікі спявалі і танцавалі пад рытмы песень, прысвечаных шчасліваму школьнаму жыццю.                                                                          

Для кожнага выпускны вечар - гэта асаблівае, хвалюючае мерапрыемства, якое бывае толькі раз у жыцці. Таму ўсе вельмі стараліся, каб ён стаў яркім і запамінальным.