Дзень спартыўных выпрабаванняў

07.06.2022

 

7 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры прайшоў Дзень спартыўных выпрабаванняў пад дэвізам “Са спортам сябраваць - здаровым быць!”.                    

Выхаванцы праверылі свае веды падчас віктарыны "О спорт!", а таксама падчас гульні "Падарожжа ў краіну Вітамініі". У спартыўнай  эстафеце “Кліч джунгляў”  прадэманстравалі спрыт і хуткасць.                                 

Дзень у аздараўленчым лагеры прайшоў весела і цікава.