Гульня-падарожжа  "Выратавальнікі спяшаюцца на дапамогу"

03.06.2022

3 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Юныя краязнаўцы" прайшла гульня-падарожжа  "Выратавальнікі спяшаюцца на дапамогу". Падчас мерапрыемства  выхаванцы пагаварылі аб прычынах пажару, узгадалі, якія правілы пажарнай бяспекі існуюць, па якім нумары трэба званіць пры ўзнікненні пажару.                                                                           

У канцы ўсё зрабілі выснову, галоўны спосаб абароны ад пажару - самому не стаць яго прычынай. Захаванне правілаў пажарнай бяспекі дапаможа зберагчы здароўе і жыццё.