Дзень абароны дзяцей

01.06.2022

1 чэрвеня 2022 года выхаванцы аздараўленчага лагера "Юныя краязнаўцы" прынялі ўдзел у першым летнім свяце - Дзень абароны дзяцей.       

Спецыялісты сельскага Дома культуры падрыхтавалі святочную праграму  "Маленькая краіна".  Галоўным героем гульнявой праграмы стала Кнопачка: яна прапаноўвала дзецям вясёлыя гульні і спаборніцтвы, загадкі і смешныя конкурсы. Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, з цікавасцю выконвалі незвычайныя заданні і весела танчылі. Мерапрыемства прайшло ярка і эмацыйна.