"Залежнасць - доля слабых"

30.04.2022

30 красавіка ва ўстанове адукацыі  ў рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 5-11 класаў прайшоў інтэрактыўны занятак "Залежнасць - доля слабых". Падчас мерапрыемства ўспомнілі аб карысных звычках і найбольш небяспечных для здароўя, шкодных, такіх, як курэнне, алкаголь, наркаманія, таксікаманія. Рабята актыўна ўступілі ў размову, прыводзілі прыклады з жыцця аб тым, як шкодныя звычкі згубна ўплываюць на здароўе і паводзіны чалавека, разважалі над тым, ці варта звязваць сваё жыццё з ужываннем алкаголю, з курэннем і іншымі шкоднымі звычкамі.