ШАГ - “Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі» (аб развіцці сельскай гаспадаркі)

28.04.2022

28 красавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” быў праведзены дзень інфармавання па тэме “Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі» (аб развіцці сельскай гаспадаркі).                                                                                                               

На мерапрыемства была запрошана галоўны эканаміст ААТ "Морач" Аліфер Г.І.. Галіна Іванаўна расказала навучэнцам аб развіцці сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь. Больш падрабязна яна пазнаёміла рабят з работай базавай гаспадаркі ААТ "Морач".                                                         

У сваім выступленні яна падкрэсліла, што моладзь -  будучыня  сельскагаспадарчай галіны.  Для многіх навучэнцаў гэта мерапрыемства можа стаць добрым штуршком для  далейшага выбару прафесіі.